Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

[minsk-news] Конкурс для творческих асоб

Вам падабаецца Depeche Mode? Вы шалёны аматар iх творчасцi?

Вы музыка i Вы жадаеце паспрабаваць пераiначыць нешта з Depeche Mode?

А можа Вы проста чалавек творчы, з iскрай таленту i Вы жадаеце паказаць свой

патэнцыял iншым людзям?
Minsk Devotees (http://www.depechemode.by/) распачынае серыю конкурсаy:

1. На лепшы паэтычны пераклад любога спева Depeche Mode на мову, якой вы
вольна валодаеце.
2. На лепшую музычную кампазiцыю, кавер-версiю спева гурта.
3. На лепшае апавяданне (проза) па матывах творчасцi гурта.
4. На лепшы малюнак, выкананы ад рукi, у любым графiчным рэдактары альбо y
выглядзе графiцi. Малюнак алоyкам, маслам, гуашшу - толькi yхваляецца, палёт

фантазii не чым не абмяжаваны.
5. На лепшую флэш-анiмацыю, якая звязана з вашым разуменнем музыкi, тэкстаy,

аранжыровак Depeche Mode.
6. На лепшае фота, прысвечанае гурту.
7. На лепшае вiдэа
8. На лепшы твор web-дызайну (хто ведае, можа дызайн
http://www.depechemode.by/ Вам не здаецца iдэальным! :))

Навошта мы гэта робiм ?
Мы паставiлi за мэту паказаць, што Depeche Mode - гэта цэлы свет, якi iснуе
у кожнай душы аматара iх творчасцi. Мы даем магчымасць канкурсантам
падзялiцца часткай душы з вялiкай колькасцю карыстальнiкаy Сусветнага
Павуцiння, для таго каб стаць блiжэй, не гледзячы на адлегласць, якая
падзяляе нас - аматараy Depeche Mode па yсiм свеце.

Iдэя конкурса.
Зiрнуць пад iншым ракурсам на творчасць Depeche Mode. Не толькi музыка, самi

yдзельнiкi, але i наша, арыгiнальнае, нестандартнае бачанне таго, што
стварае Depeche Mode.

Куды дасылаць працы?
На дадзеныя электронные адрасы - macs***@t*****.by, adam***@t*****.by,
webmast***@d*****.by. А так сама, можна звязацца з арганiзатарамi па
тэлефоне +37529 7779899.

Прызы:
Фiрмовыя CD с запiсамi Personal Depeche.

Спецыяльны прыз для музыкаy: лепшы музычны твор трапiць у працяг трыб'юта
Personal Depeche.

Лепшы паэтычны твор будзе выкарыстаны для запiсу спева, якi трыпiць у
трыб'ют Personal Depeche.

Мы паклапоцiмся пра тое, каб кожная вартая праца была адзначана прызам.


Источник: http://www.depechemode.by/competition/
(C) 2004 Minsk Devotees e-mail: info@d*****.by

--
С наилучшими пожеланиями,
Полаженко Сергей. http://tester.com.ua

________Афиша города Минскаписьмо N229 от 2004-08-31 18:55:02 для 149(+3) подписчика(ов)
адрес в архиве: http://subscribe.ru/archive/country.by.minsknews/msg/221933

-*Информационный канал Subscribe.Ru
Адрес подписки:
Написать в лист: mailto:country.by.minsknews-list@subscribe.ru
Отписать: mailto:country.by.minsknews--unsub@subscribe.ru

http://subscribe.ru/ http://subscribe.ru/feedback

Ответить   "Polazhenko Sergey" Tue, 31 Aug 2004 17:45:24 +0300 (#221933)