Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

Путешествия по стране.

  Все выпуски  

Путешествия по стране. Крыж Льва Сапегi


Беларуская гiсторыя, як чароуная i скупая фея, беражна ахоувае i ашчадна выдаткоувае свае таямнiцы. Не кожнаму адчыняе яна чарадзейны куфэрак. А у iм багаццяу лiчыць не злiчыць. Ёсць такiя напаузабытыя старонкii у жыццiзнакамiтага дзяржаунага дзеяча Льва Caпeгi. Ураджэнец вёскi Астроуна Вiцебскага павета быу у Вялiкiм княстве Лiтоускiм вялiкiм канцлерам другiм чалавекам пасля вялiкага князя у тагачаснай дзяржаве.

А яшчэ ён выконвау абавязкiвялiкага гетмана, узначальвау соймавую камiciю па падрыхтоуцы Статута Вялiкага княства Лiтоускага 1588 года. Адрэдагавау яго тэкст, фiнансавау выданне гэтага непераузыдзенага у сярэднявечнай Еуропе юрыдычнага дакумента. Быу i дыпламатам, i ваяром, i культурным дзеячам. I, вядома ж, Сапега быу адным з багацейшых тагачасных магнатау. Аднак багаццiтрацiуразумна, дзеля карысцiсвайго народа. Яшчэ i дагэтуль icнye школа, да заснавання якой далучыуся Леу Сапега. Гэта адна са старэйшых на беларускай зямлi Iказненская школа, што у Браслаускiм раёне.

Дапамагау Сапега многом цэрквам i манастырам. Напрыклад, Жыровiцкай царкве ён ахвяравау багата аздобленае рукапiснае Евангелле. Але найбольшую цiкавасць уяуляе факт уфундавання для Чарэйскага манастыра вялiкага напрастольнага крыжа. Гэтая святыня увайшла у гiсторыю пад назвай Крыж Льва Caпeгi 1596 года . Сапегау падарунак уяуляу бясспрэчную гiсторыка-культурную каштоунасць.

Чарэйскiманастыр быу заснаваны у 1454 годзе чарэйска-лукомскiм князем Мiхаiлам Пяструцкiм, якiз’яуляуся смаленскiм епiскапам, а пасля Kieycкiм мiтрапалiтам. Гэта праз 200 гадоу пацвердзiу у даравальнай грамаце i Леу Сапега, да якога пазней перайшло Лукомскае княства.

Чарэя была напачатку буйным маёнткам Лукомскага княства, якое у другой палове XVII стагоддзя увайшло у Аршанскiпавет, а пазней стала мястэчкам Сенненскага павета. Цяпер гэта веска у Чашнщкiм раёне. Надзел князёу Лукомскiх не раз быу разбураны i знiшчаны. Гэткi ж лес выпау i на долю Чарэйскага манастыра.

Пасля смерщ заснавальшка манастыр на 250 гадоу перайшоу пад апеку роду Сапегау. Kaлi яго уласнiкам стау Леу Iванавiч, там былiтолькiдрауляныя пабудовы для старцев и стариц. Сапега збудавау каменны манастыр i храм. Узвёу ix на востраве, якiзнаходзгуся на возеры Галауля. Фундатар аддау манастыру сады i агароды, фальварак з ворнай зямлёй. Усё гэта Сапега зацвердзiу спецыяльнай Даравальнай граматай, у якой засведчыу свае i нашчадкау права патранату над манастырамii паабяцау захоуваць там толькiгрэцкую веру, а iгуменау выбiраць толькi закону грэцкага.

Аднак на самым пачатку 1600-х гадоу болшь як на два стагоддзiЧарэйскiманастыр стау унiяцкiм. I толькiу 1834 годзе святыня была вернута праваслауным вернiкам. Праз усё жыццё Леу Сапега paбiy для царквы i манастыра шчодрыя ахвяраваннi. Вяртаючыся з ваенных паходау, перадавау сюды захопленыя трафеi абразы, царкоуны посуд, iншыя культавы рэчы.

Крыж Льва Сапегi

Адным з такiх дарункау быу цудатворны абраз святой Багародзiщы. Некалiён знаходзгуся у ВялiкiмНоугарадзе. Паданнiсведчаць, што калiскiфы даймалiгорад асадай, абраз Божай Мацi дапамог вытрымаць напад i разбiць ворага. У 1611 годзе войскiпольскага караля i вялiкага князя лiтоускага Жыгiмонта III Вазы устутлiу Ноугарад, абраз перадалiСапегу. Вялый канцлер захоувау святыню разам з iншымiкаштоунасцямiу галоунай рэзiдэнцыi свайго роду Ружанах.

Пасля смерщ Льва Caneri ягоны наследные Казiмiр, маршалак i будучы вялiкi канцлер, забыуся пра iкону. Ды аднойчы у сне да яго з’явiлася Багародзiца i пaпpaciлa перанесцiабраз у належнае яму месца. Iкону адшукалii перадалiу Жыровiцкiхрам. Але Багародзiца з’явiлася зноу i настойвала на сваiм. Знакамiты абраз быу вернуты у царкву святой Троицы Чарэйскага манастыра.

3 iмем Caпeri звязана i Чарэйская плашчанiца 1566 года. Гэты выдатны помнiк праваслаунай даунiны вылучауся cвaiмi мастацкiмiвартасцямi. Асаблiва вышытымiна iм надпiсамi.

Аднак не толькi ваенныя трафеi адрасавау Сапега манастыру. У 1596 годзе вялiкi канцлер заказау для манастырскай царквы напрастольны крыж. Як зазначае знаны даследчык беларускай даунiны Е.Раманау, якi на свае вочы бачыу Сапегаву святыню, крыж зроблены з нiзкапробнага серабра i, верагодна, быу пазалочаны. Меу у вышыню 61 сантыметр, з якiх трошкi болыш за палову займала падстаука. Чатырохканцовы, з трохпялёсткавымi канцамi, кожны з пялёсткау заканчвауся невялiкiмi шарами. Шырыня дрэва на крыжы складала 4 сантыметры, таушчыня – 2. Была пазначана i дата вырабу.

Першапачаткова крыж упрыгожвалiкаштоуныя камянi. На пярэднiм баку знаходзiлася адлiтае распяцце Хрыста. Справа ад Збавiцеля, у медальёне з пялёсткау, быу выгравiраваны вобраз Багародзщы, а злева – Яна.

Верхнюю частку крыжа упрыгожвау выгравiраваны раслiнны арнамент. На адваротным баку – адлюстраванне святой Троицы з адпаведным надпiсам. На чатырох канцах крыжа, у медальёнах, знаходзiлiся сiмвалы евангелiстау. На бакавiнах арнамент з ромбау. Арнаменатам шчодра упрыгожаны i увесь крыж.

Унiзе пашыранай часткiпадстаукiмеуся абадок. На iм быу выразаны надпiс, якiпрыводзiць Е.Раманау: На честь и на хвалоу Гд-оу Бг-оу во Троцы единому я Лев Сапега канцлеръ Великого Князъства Литовского надаломъ ciи Крестъ на манастыръ Ст-ое Жывоначалное Тр-цы оу именью моемъ отчызном Черей рокоу Ч-S.

Далейшы лес крыжа згубiуся дзесьцiна пакручастых гiстарычных сцежках.

Крыж Льва Сапегi

Анатоль Бутэвiч “Адвечны поклiч Радзiмы”
Iлюстрацыi Паула Татарнiкава

Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru


В избранное