Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

[minsk-news] Восьмы фестываль духоbнай музыкi

Восьмы фестываль духоbнай музыкi
"ЗАЛАТАГОРСКАЯ ЛIРА"

ПАНЯДЗЕЛАК, 09.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ. ТРОЙЦЫ (СВ. РОХА)
ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦI, 44А

КАНЦЭРТ ЛЮТНЕВАЙ МУЗЫКI

Антонiй ПIЛЬХ
(Польша)

Выпускнiк Каралеbскага каледжа музыкi b Лондане (1982), прафесар
Кракаbскай акадэмii музыкi, кiраbнiк таварыства лютнiстаb ``Lutnia
Staropolska'', аbтар i вядучы гiстарычнага праекта "Bractwo Lutni z Dworu na
Wysokiej".
У праграме: лютневыя табулатуры XV-XVI стагоддзяb

АBТОРАК, 10.04.2007
ЦЭНТР ПАЗАШКОЛЬНАЙ РАБОТЫ <<МАЯК>>
ЗАВУЛАК ПАЛЯВЫ, 2A

17:00 Майстар-клас для лютнiстаb
(уваход па папярэднiм запiсе па тэл. (029) 5736746 Арына Вележ)
18:00 Творчая сустрэча з Антонiем Пiльхам (для усiх цiкаbных людзей)

АBТОРАК, 10.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ. ТРОЙЦЫ (СВ. РОХА)
ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦI, 44А

КАНЦЭРТ ХАРАВОЙ МУЗЫКI

Маладзёжны хор ``СВЕТАЧ''
(мастацкiя кiраbнiкi Андрэй i Святлана Кунцэвiчы)

Маладзёжны хор ``Светач'' Цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi
Партызанскага раёна г.Мiнска арганiзаваны b 2001 годзе на базе СШ No 133.
Удзельнiкi калектыву - старшакласнiкi школ Партызанскага раёна, студэнты
Мiнскiх каледжаb, тэхнiкумаb i ВНУ. Хор ``Светач'' - дыпламант III ступенi
фестывалю-конкурсу духоbнай музыкi ``Срэбраныя званы'' (Даbгаbпiлс, Латвiя,
2005), дыпламант I ступенi Першага гарадскога фестывалю сучаснай
хрысцiянскай музыкi ``Благовест'' (Мiнск, 2006). Калектыb рэгулярна выступае
з
канцэртамi не толькi b Беларусi, але i за яе межамi (Расiя, Латвiя,
Германiя, Польшча).
У праграме: грыгарыянскiя харалы, творы А.Бандарэнкi, Ф.Анэрыё,
П.Часнакова, А.Фляркоbскага, Ю.Фалiка i iнш.

Хор ``АКАДЭМIЯ''
Нацыянальнай акадэмii навук РБ

(мастацкi кiраbнiк Тамара Слабодчыкава)
Хор ``Акадэмiя'' Нацыянальнай акадэмii навук РБ заснаваны b 1980 годзе
пераважна з супрацоbнiкаb iнстытута кiбернетыкi НАН РБ. У наш час да
калектыву далучылiся i многiя аматары харавога спеву. За гады iснавання хор
неаднаразова выступаb з канцэртамi па гарадах Беларусi, а таксама b Эстонii,
Латвii, Лiтве, Малдавii, Украiне, Польшчы, Чэхii, Германii, Iталii,
Велiкабрытанii, Нiдэрландах. Лаbрэат шматлiкiх мiжнародных конкурсаb. Мае
запiсы на кампакт-дысках.
У праграме: М.Кулiковiч-Шчаглоb, П.Чайкоbскi, Г.Фарэ, Э.Эльгар,
Б.Брытэн.

СЕРАДА, 11.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ. ТРОЙЦЫ (СВ. РОХА)
ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦI, 44А

Ансамбль рускiх народных iнструментаb
КУПЕЛЬ
Мiнскага Дома Мiласэрнасцi
(мастацкi кiраbнiк Юлiя Жураbлёва)

Ансамбль рускiх народных iнструментаb ``Купель'' Мiнскага Дома
Мiласэрнасцi заснаваны b сакавiку 2003 года па iнiцыятыве выпускнiцы БДАМ
Юлii Жураbлёвай. Творчае пачынанне маладых музыкантаb атрымала падтрымку з
боку кiраbнiка Мiнскага Дома Мiласэрнасцi пратаiерэя Фёдара Повнага, якi
дапамог калектыву з набыццём прафесiйных струнных iнструментаb, вырабленых у
2004 годзе маскоbскiмi майстрамi па спецыяльнай замове. У складзе
калектыву - лаbрэаты i дыпламанты разнастайных конкурсаb i фестываляb -
усяго 14 чалавек. ``Купель'' - пастаянны удзельнiк дабрачынных акцый
Беларускай Праваслаbнай Царквы, Дома Мiласэрнасцi, культурных мерапрыемстваb
у беларускай сталiцы. Калектыb - лаbрэат Мiжнароднага музычнага фестывалю b
г.Быдгашч (Польшча, 2004), уладальнiк Гран-пры Першага гарадскога фестывалю
сучаснай хрысцiянскай музыкi ``Благовест'' (Мiнск, 2006). Удзельнiк праграм
Беларускага радыё, тэлеканала ``Лад'', ажыццявib запiс дэбютнага
кампакт-дыска.

У праграме: творы М.Глiнкi, П.Чайкоbскага, С.Рахманiнава, А.Пятрова,
Л.Панк'елi

ЧАЦВЕР, 12.04.2007 16:00
БЕЛАРУСКI САЮЗ КАМПАЗIТАРАB
ПЛ.СВАБОДЫ, 5

Творчая сустрэча з прафесарам Варшаbскай акадэмii музыкi
Марыетай Крузэль-Сасноbскай,
прысвечаная творчасцi польскага кампазiтара
Марыяна Савы (1937-2005)

ЧАЦВЕР, 12.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ. ТРОЙЦЫ (СВ. РОХА)
ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦI, 44А

КАНЦЭРТ АРГАННАЙ МУЗЫКI
клас дацэнта БДАМ
Уладзiмiра НЕBДАХА

Васiль ГАЛАВАН
Дж.Фрэскабальдзi - Toccata decima (Das Erste Buch der Toccaten, 1637)
Ж.-Ф.Дандрые - Pieces en D: Offertoire. Duo en Cors de Chasse sur la
Trompete. Trio avec la Pedale. Duo sur la Trompete.
I.Брамс - Praeludium und Fuge g-moll

Вольга ПАДГАЙСКАЯ
I.С.Бах - Трыо-саната VI, BWV 530. Vivace. Lente. Allegro
I.С.Бах - Фантазiя i фуга соль мiнор, BWV 542
Г.Кароткiна - ``Францыск'' з сюiты ``Францыск Скарына''

Святлена НЕМАГАЙ
Н.Брунс - Прэлюдыя i фуга мi мiнор
I.С.Бах - Таката i фуга рэ мiнор ``Дарыйская''
I.С.Бах - Харал ``Schmu:cke dich, o liebe Seele''
Г.Хоуэлс - ``Пеан'' (``Пераможная песня'')

Вольга Падгайская - выпускнiца БДАМ па класе кампазiцыi праф.
В.Кузняцова, асiстэнт-стажор у класе аргана У.Неbдаха, лаbрэат Мiжнароднага
фестывалю арганiстаb (Санкт-Пецярбург, 2004).

Святлена Немагай - з 1995 г. арганiстка касцёла Найсв. Тройцы (св.
Роха) у Мiнску. У 1998 г. скончыла Беларускую дзяржаbную акадэмiю музыкi па
спецыяльнасцi ``Музычная беларусiстыка'', а b 2007 г. - па класе аргана b
дацэнта У.Неbдаха. У 1998-1999 гг. стажыравалася b Акадэмii музыкi iмя
I.Я.Падэрэbскага b Познанi (клас аргана Э.Кароляк). Выступала з сольнымi
канцэртамi b Беларусi, Польшчы, Лiтве, Бельгii. Кандыдат мастацтвазнаbства,
аbтар шматлiкiх артыкулаb па музычнай культуры арыстакратыi Беларусi i
творчасцi М.К.Агiнскага.

ПЯТНIЦА, 13.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ. ТРОЙЦЫ (СВ. РОХА)
ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦI, 44А

Марыета Крузэль-Сасноbска
(арган)

Iяланта Сасноbска
(вакал, скрыпка)

У праграме: табулатуры XVII ст.,
творы Я.Маклакевiча, К.Лiпiньскага,
Г.Бацэвiч, Ф.Рачкоbскага, М.Савы

Марыета Крузэль-Сасноbска - выпускнiца Варшаbскай акадэмii музыкi iмя
Ф.Шапэна па класе праф. Ф.Рачкоbскага (арган) i праф. А.Дабравольскага
(музыказнаbства). Павышала сваё выканальнiцкае майстэрства на майстар-класах
у Бельгii, Швейцарыi i Германii. Выступала з канцэртамi па bсёй Польшчы, а
таксама за яе межамi (Аbстрыя, Германiя, Швецыя, Беларусь i Швейцарыя).
Разам з Польскiм радыё ажыццявiла запiс гучання многiх старадаbнiх польскiх
арганаb. Першая выканаbца шэрагу арганных твораb сучасных польскiх
кампазiтараb. Прыняла удзел у запiсе i выданнi серыi кампакт-дыскаb арганнай
музыкi Марыяна Савы, з'яbляецца прэзiдэнтам музычнага таварыства яго iмя.
Марыета Крузэль-Сасноbска - прафесар музычнага вучылiшча iмя К.Шыманоbскага,
таксама выкладае арган у Варшаbскай акадэмii музыкi iмя Ф.Шапэна i
Унiверсiтэце iмя кардынала Стэфана Вышыньскага b Варшаве.

Iяланта Сасноbска - выпускнiца Варшаbскай акадэмii музыкi iмя Ф.Шапэна
(2002) i Iлiнойскага Унiверсiтэта (2005). У якасцi салiруючай скрыпачкi
давала канцэрты b Варшаbскай фiлармонii, а таксама за межамi Польшчы
(Беларусь, Германiя, Данiя, Францыя, Iталiя, Швецыя, Швейцарыя, ЗША,
Мексiка, Японiя). Уладальнiца Першай прэмii на конкурсе скрыпачоb iмя Поля
Роланда (ЗША, 2004). Зараз вучыцца b аспiрантуры Венскай кансерваторыi па
класе скрыпкi b праф. Вернера Хiнка (канцэртмайстар Венскага Фiларманiчнага
аркестра), а таксама барочнай скрыпкi b праф. Утэ Энгель.

Падтрымка канцэрта - Iнстытут Польскi b Мiнску

СУБОТА, 14.04.2007 20:00
КАСЦЁЛ НАЙСВ. ТРОЙЦЫ (СВ. РОХА)
ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦI, 44А

Грамадскi прагляд дакументальнага фiльма
``Старадаbнiя iнструменты Беларусi''
(зняты b 2006-2007 для Discovery Channel)
а таксама творчая сустрэча з рэжысёрам фiльма
Змiцерам Сасноbскiм

Фiльм у папулярнай форме распавядае пра гiсторыю пяцi беларускiх
iнструментаb: дуды, лютнi, лiры, гусляb, сурмы. У сюжэце: iнтэрв'ю з
музыкамi i даследчыкамi; праца майстроb; канцэрты; мастацкiя iлюстрацыi
Сярэднявечча.

Падрабязную iнфармацыю можна знайсцi на сайце Музычнага таварыства
``Лiра'': www.mtlyra.org
Каардынатар праграм фестывалю -
Вiктар Кiсцень (029) 7657284

Ответить   "Polazhenko Sergey" Mon, 9 Apr 2007 16:25:32 +0300 (#655313)