Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

[minsk-news] Выстава "Славутыя асобы Беларусi"

На bправе Партыi БНФ пройдзе выстава "Славутыя асобы Беларусi".
На выставе будуць прадстаbленыя працы Зьмiтра Шапавалава i Валянцiна i
Ляiлi Варэцаb. Адкрыцьцё выставы адбудзецца 5 верасьня b 18.30. Уваход вольны.

На палотнiшчах адлюстраваныя вядомыя гiстарычныя постацi, такiя як
Ефрасiньня Полацкая, Барбара Радзiвiл, Тадэвуш Касьцюшка, Мiкола Гусоbскi i
iнш. На выставе будуць прадстаbлены 10 графiчных прац i каля 30 лiтаграфiй.
У iмпрэзе прымуць удзел гiсторыкi Bладзiмiр Арлоb, Валянцiн Голубеb, гурт
Рокаш i iншыя.

Грунтоbная праца была выкананая мужам i жонкай Валянцiнам i Ляiляй Варэцамi.
Яна была
задумана i створана на нацыянальным уздыме b першыя гады адноbленай незалежнасьцi.
Мастакi i iх калегi правялi дасьледчую працу па выявах гiстарычных дзеячаb Беларусi,
для кожнай асобы быb выбраны найбольш верагодны зьнешнi выгляд. Многiя партрэты
сьпiсвалiся з арыгiнальных пажыцьцёвых выяваb выбiтных людзей Беларусi. Фон лiтаграфiяb
таксама адмыслова падабраны -- у залежнасьцi ад жыцьцёвага шляху, дзейнасьцi
асобы. На
многiх лiтаграфiях адлюстраваны выявы родавых i bласных пячатак, гербаb гарадоb,
зь
якiмi зьвязаны лёс герояb лiтаграфiяb. Паводле лiтаграфiяb былi складзеныя два
альбомы
рэпрадукцыяb - тэматычныя зборнiкi "Гiстарычныя асобы Беларусi" i "Культурныя
дзеячы
Беларусi". У кожным альбоме паказаныя па 20 асобаb, якiя аказалi bплыb на палiтычнае
цi культурнае разьвiцьцё Беларусi. На кожным аркушы i на вокладцы зьмешчана кароткая
iнфармацыя пра дзеячаb. На вокладцы таксама пададзена рэцэнзiя Янкi Запруднiка
на
працу мастакоb.
На выставе можна будзе ня толькi паглядзець працы Валянцiна i Ляiлi Варэцаb,
але i
прыдбаць лiтаграфii цi альбомы.

Гэта першая выстава падобнага зьместу. Пратрывае bсяго дзесяць дзён.
Запрашаем!
Тэлефон для кантактаb: 6685821 (Франак Вячорка)


________Афиша города Минскаписьмо N1571 от 2007-09-03 13:31 для 274(+3) подписчика(ов)
адрес в архиве: http://subscribe.ru/archive/country.by.minsknews/msg/689096

Ответить   Mon, 3 Sep 2007 11:29:02 +0300 (#689096)