Отправляет email-рассылки с помощью сервиса Sendsay

Путешествия по стране.

  Все выпуски  

Путешествия по стране. Сiвыя валуны подых далекай гiсторыi


Родны камень i душу лечыць
Веска Галяшонкi прыпicана Клеччыны. У людным месцы болыш паустагоддзя красуецца камень. Брыгада шабашнiкау аж з Украiны з ciвога валуна габлявала жорны для мясцовага вадзянога млына. Усё лета дзецюкi даводзiлi да ладу валун атрымауся каменны абаранак. Яшчэ Tpoxi папацець, дадзяубаць дзiрку i пасадзiць цяжкiя жорны на шпень вадзянога млына. Але гаспадар ускiндрычыуся, зганьбавау работу. Майстры, плюнуушы, падалiся на Уздзеншчыну чакала хлебная вахта.

Нехта з мясцовых пусцiy пагалоску. Мауляу, валун у Галяшонках не просты каменны даубель, а таемнай сiлай напоунены, з людзьмi багатай энергетыкай шчодра дзелiцца. I пайшло-паехала. Iдуць хлопцы у войска абавязкова сюды. Пасядуць на валун, па чарцы ускiнуць, паспяваюць. Усё будзе добра, хлопцы, служыце. Калi ж вясковая дзяучына замуж наважылася, спяшаецца абавязкова да каменя, гадзшу-другую пасядзiць, памаучыць, слоуцы таемныя пашэпча, пра абраннiка прыгадваючы. Яшчэ б пэуна б свечачку варта запалiць.

Сiвыя валуны  подых далекай гiсторыi

Сiвыя валуны подых далекай гiсторыi

Популярность: 0

А калi ж вясковыя п’янтосы да каменя збiралiся i жлукцiлi гарэлку, як конi ваду, ноч месячную прыхапiушы. Вясковыя мужыкi рашуча гналi п’янтосау: паганцы, святыню нашу словамi брудзiце.

Каменны ланцужок у некалькi кiламетрау
У вёсцы Рагознiца гадоу колькi таму быу пабудаваны цi не адзiны на абшарах Мядзельшчыны i Мiншчыны арыгiнальны касцёл, забудаваны з адных камянёу. Cтaiш каля каменнай мураванкi i вачам не верыш. Хораша, незвычайна. Па згадках мясцовых, падмурак каменнага храма заклалi у 1926 годзе. I будавалi з агеньчыкам, усёй талакой.

- Адкуль жа камянi? пытаемся у мясцовых.
- Пайшло мо больш сотнi кубоу.
- А камянi у нас на палетках растуць, кожную вясну вазамi збiраем. Восенню падчыстую усё да каменьчыка прыбяром, поле роуненькае, а вось за зiму урадзiлi новыя камянi. Па вясне запрагай конiка буланага у вазок i збiрай.

Байкi пра камянi, якiя растуць на палетках, пачуеш усюды. У Рагознiцах на полi нарасло пару вазоу, а дзе ж набралi сотнi кубоу камянеу? Камянi звозiлi да Рагознщау адусюль. 3 Налiбокау, Наваградка. А вось дробныя каменьчыю збiралi паусюль, а пасля перадавалi па ланцужку, якi расцягвауся на некалькi кiламетрау. Каменьчык хап, пагрэу у далонях i хутчэй перадау другому. Па той прычыне каторую пару трымае храм цяпло рук нашых.

Каменьчык i храм ратуе
Камень i дрэва ад злыбяды аберагае. У вёсцы Вузела, што на Мядзельшчьше, царкву хуценька будавалi, а на падмурак дойлiды каменьчыкау пашкадавал паклалi адчэпна i до. А восень з дажджамi, зiма з завеямi, вясна з вялiкай вадой. Вядома ж здавён, што надзейны падмурак дом беражэ.
На фотаздымку i прауда былая царква у Вузела (*). На месцы былое забудовы гара драулянага смецця. Згiнуушыя дошкi, цвiлыя брусы, збуцвелае бярвенне. I зусiм нябачна камянёу з падмурка усяго толькi жменька. Не хочацца верыць, што пры узвядзеннi храма прыклалi руку гора-майстры.

Пан гаспадар
Ледавiк кацiу сiвыя валуны з далёкай Поуначы. Урасталi яны у беларускую зямлю, вось ён, затоены подых далёкае гicтopыi. I цi многiя з нас чуюць ix галасы, разумеюць, пра што яны шэпчуцца? Не зразумеюць ix людзi эпoxi бетону, шкла… Нашы далёкiя продкi абагаулялi гэтыя камянi, пакланялiся iм.
3 глыбiнь стагоддзяу чалавек аглядаецца на пройдзены шлях у вечнасцi. А камянi - мауклiвыя сведкi нашай далёкай мiнуушчыны.

Вячаслау ДУБIНКА Новы Час

* Царква у гонарУспення Прасвятой Багародзiцы (зараз не iснуе)

Популярность: 0

Здесь можно оставить свои комментарии. Выпуск подготовленплагином wordpress для subscribe.ru


В избранное